Спадар Шапавал быў прызначаны на пасаду амбасадара ў Беларусі ў жніўні 2003 году. Як і ягоны папярэднік Анатоль Дронь, ён — выхадзец з Чарнігаўскай вобласьці, прадстаўнікі якой за прэзыдэнцтвам Леаніда Кучмы традыцыйна прызначаліся амбасадарамі ў Беларусь.
Ува ўкраінскай амбасадзе афіцыйна не камэнтуюць прычыны зьмены кіраўніка дыпляматычнай місіі. Але ў прыватных размовах супрацоўнікі амбасады нагадваюць, што Шапавала прызначаў папярэднік Віктара Юшчанкі.
Пасьля абраньня прэзыдэнта Юшчанкі й фармаваньня новага ўраду міністар замежных спраў Украіны Барыс Тарасюк паведаміў, што будзе праведзена ратацыя амбасадараў прыкладна ў 25 краінах.