На гэты крок арганізатары кангрэсу пайшлі пасьля таго, як усе мясцовыя вэртыкальныя структуры адмовілі прадставіць такое памяшканьне. Адпаведна з законам, запыты былі накіраваныя ў 21 выканкам, а таксама ў 51 палац культуры па ўсёй краіне.
Памяшканьне павінна зьмясьціць каля 800 дэлегатаў. Бальшыня адказаў уладальнікаў памяшканьняў аднатыпная адпіскі: яны, маўляў, ня маюць магчымасьці прадставіць залю, аднак прычыны гэтаму не тлумачацца. Многія наагул не даслалі ніякіх адказаў.
Каля дзьвюх тыдняў таму арганізатары кангрэсу напісалі нават да старшыні камісіі ў правох чалавека Палаты прадстаўнікоў Юрыя Кулакоўскага, які быў заклікаў палітычныя партыі зьвяртацца да яго па дапамогу. Аднак аргкамітэт кангрэсу так і не атрымаў ад дэпутата ніякага адказу.
А ці ёсьць спадзяваньне, што Лукашэнка дапаможа? Тлумачыць удзельнік пасяджэньня сталай нарады дэмакратычных сілаў, актывіст АГП Сяргей Альфер.
(Альфер: ) "Спадзяваньняў ніякіх няма, ён вельмі нас баіцца. Але ён сам заяўляе, што ён адзіны гарант усяго ў Рэспубліцы Беларусь, толькі ён адзін вырашае ўсё. Астатнія ж усе баяцца вырашыць пытаньне па прадстаўленьні залы. Увесь сьвет перавернецца, калі мы тут залу атрымаем".
Сёньня на сталай радзе абмяркоўваліся тэхнічныя пытаньні, зьвязаныя з правядзеньнем кангрэсу. Паводле арганізатараў, ужо абмеркаваны як варыянты правядзеньня кангрэсу ў Беларусі, так і канкрэтныя варыянты правядзеньня яго па-за межамі краіны. Паводле Аляксандра Бухвостава, у выпадку адмовы ад Лукашэнкі, гэта будзе яшчэ адным аргумэнтам для правядзеньня кангрэсу за межамі краіны.
(Бухвостаў: ) "А раптам дазволіць. Канечне ж, лепш у Беларусі праводзіць. Давайце жыць рэаліямі, Лукашэнка тут усё вызначае і безь яго ведама ніхто нічога не зможа зрабіць. Адзін у нас начальнік".