Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран цалкам аднавіў сваю ядзерную праграму


Тэгеран У Іране сёньня былі зьнятыя плёмбы Міжнароднага агенства атамнай энэргіі з абсталяваньня ў ядзерным цэнтры ў Ісфагане, што дазволіць аднавіць дзейнасьць гэтага цэнтру ў поўным аб’ёме. Намесьнік кіраўніка іранскай Арганізацыі атамнай энэргіі Махамад Саідзі заявіў журналістам, што зьняцьце было праведзенае ў прысутнасьці інспэктараў МАГАТЭ. Напярэдадні Тэгеран адхіліў прапанову Эўразьвязу аб эканамічных і тэхналягічных ільготах узамен на адмову ад праграмы ўзбагачэньня ўрану. Сёньня МАГАТЭ перанесла на больш позьні тэрмін паседжаньне, на якім будзе абмяркоўвацца рэзалюцыі ў адказ на дзеяньні Ірану
XS
SM
MD
LG