Вытворчасьць ўзбагачанага ўрану – складаны працэс. Спачатку з руды фармуецца цьвёрдае рэчыва так званы жоўты кек. Потым яго награваюць, ператвараючы ў газ. Затым гэты газ шмат разоў праганяюць праз цэнтрыфугі, у выніку чаго адбываецца разьдзяленьне ізатопаў. Так атрымліваецца ўзбагачаны ўран, які можа выкарыстоўвацца ў вытворчасьці ядзернай зброі. У цывільных ядзерных рэактарах выкарыстоўвацца не ўзбагачаны ўран.
Пакуль на рэактары ў Ісфагане адноўленая другая стадыя працэсу – вытворчасьць газу з жоўтага кеку.
Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што мае вялікія падазрэньні наконт аднаўленьня іранскай ядзернай праграмы і падкрэсьліў, што гэта можа прывесьці да ўвядзеньня супраць Тэгерану санкцыяў Рады бясьпекі ААН. Буш станоўча ацаніў заявы эўрапейскіх дзяржаваў – Францыі, Нямеччыны і Вялікабрытаніі, якія асудзілі аднаўленьне іранскай ядзернай праграмы.
Паралельна з гэтымі крокамі іранскі прэзыдэнт Махмуд Ахмадзінэджад заявіў, што гатовы працягваць перамовы аб іранскай ядзернай праграме і паведаміў, што мае новыя прапановы ў гэтым пытаньні. Джордж Буш вітаў гэтую заяву іранскага лідэра.
(Буш: ) "Калі ён сапраўды гаворыць тое, што я думаю, то гэта пазытыўны сыгнал, што іранцы зразумелі, што ня толькі Злучаныя Штаты занепакоеныя іх ядзернай праграмай, але і эўрапейцы ўсур''ёз заклікаюць іранцаў весьці перамовы".
Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэджад заявіў, што эканамічная дапамога, якую Эўразьвяз прапаноўвае Тэгерану ў абмен на спыненьне ядзерных праграмаў, гэта “зьнявага Ірану”. Кіраўнік Іранскай дэлегацыі ў МАГАТЭ Сірыюс Насэры таксама патлумачыў, што пачатак выпрабаваньняў – гэта адказ на недастатковыя прапановы эўрапейскіх краінаў.
(Насэры: ) Аднаўленьне ўзбагачэньня ўрану ў Ісфагане ня мела на мэце напалохаць ці справакаваць нашых партнэраў. Гэта быў жэст адчаю і расчараваньня ў намеры эўрапейцаў дасягнуць пагадненьня з намі".
У штаб кватэры МАГАТЭ у Вене ідзе дыскусія, што рабіць у цяперашняй сытуацыі. Ня толькі Злучаныя Штаты, але і краіны Эўразьвязу і Расея катэгарычна асуджаюць аднаўленьне ядзернай праграмы Іраку і патрабуюць ізноў прыпыніць яе, аднак шэраг краінаў пярэчаць супраць нават такіх фармулёвак у рашэньні міжнароднай агенцыі.
Самая крайняя мера – перадача справаздачы з Раду бясьпекі ААН, што можа прывесьці да ўвядзеньня санкцыяў, пакуль не разглядаецца. Між тым экспэрты МАГАТЭ і іранскія ядзершчыкі ў Ісфагане здымаюць апошнія пячаткі з рэактара.