Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія палітыкі прапануюць круглы стол у пытаньні Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія палітыкі – як правыя, так і левыя – падтрымліваюць ідэю віцэ-сьпікера Сэйму і кандыдата на пасаду прэзыдэнта Дональда Туска, які запрапанаваў правесьці яшчэ ў жніўні круглы стол у пытаньні сытуацыі ў Беларусі, каб выпрацаваць адзіную для ўсіх палітычных сілаў Польшчы ўсходнюю палітыку.

Палітык адной з найбольш папулярных польскіх партыяў “Закон і справядлівасьць” дэпутат Эўрапарлямэнту Міхал Каміньскі заявіў, што, на ягоную думку, круглы стол у пытаньні сытуацыі ў Беларусі патрэбны, бо ў гэтым выпадку прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі не выканаў належным чынам сваіх абавязкаў.

“Бязьдзейнасьць прэзыдэнта змушае палітычныя партыі браць ягоныя абавязкі ў сфэры замежнай палітыкі на сябе”, – заявіў Каміньскі.

Між тым сьпікер польскага Сэнату Лёнгін Пастусяк ацэньвае як несправядлівыя вінавачаньні на адрас польскіх уладаў у тым, што яны маўчаць у справе Беларусі. На думку Пастусяка, сярод іншых польскае МЗС працуе эфэктыўна, выклікаючы рэакцыю міжнароднай супольнасьці на парушэньні правоў польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі.

Сьпікер Сэнату заявіў таксама, што правядзеньне круглага стала польскіх палітычных сілаў “будзе карысным і ніяк не пашкодзіць палякам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG