Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шатл "Дыскавэры" прызямліўся ў Каліфорніі


Г''ЮСТАН. Сёньня на вайсковай базе Эдвардс у пустэльні ў Каліфорніі прызямліўся касьмічны чоўнік "Дыскавэры". Гэтым разам чоўнік без праблемаў ўвайшоў ў зямную атмасфэру, што лічылася найбольш небясьпечным этапам у 14-дзённай місіі. Два гады таму падчас прызямленьня разьбіўся чоўнік "Каламбія". Камандзір экіпажу "Дыскавэры" палкоўнік Эйлін Колінз падзякавала і павіншавала з посьпехам увесь калектыў агенцтва НАСА. "Дыскавэры" павінен быў прызямліцца ўчора, аднак вяртаньне на Зямлю было адкладзеная з прычыны неспрыяльнага надвор’я. (Падрабязнасьці)
XS
SM
MD
LG