Беларускія дэпутаты рэзка адрэагавалі на ўчарашнюю спробу дэпутатаў Эўрапарлямэнту ад Польшчы прыехаць у Горадню ды сустрэцца з кіраўніцтвам СПБ і прадстаўнікамі беларускай апазыцыі. Гэтая спроба, як вядома, была спыненая беларускімі памежнікамі. Сталая камісія Палаты прадстаўнікоў у міжнародных справах назвала падрыхтоўку гэтага візыту “правакацыяй з мэтай далейшай эскаляцыі канфлікту паміж Беларусьсю й Польшчай”. Камісія зазначыла ў гэтай сувязі, што ўсе “спробы наўпроставага ўмяшаньня ва ўнутраныя справы Беларусі будуць рашуча спыняцца”.
Сябра парлямэнцкай камісіі ў міжнародных справах лідэр ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч выказаў нязгоду з названай заявай, аб чым ён афіцыйна паведаміў польскай амбасадзе ў Менску.
(Гайдукевіч: ) “Я лічу Польшчу сяброўскай краінай, і я вельмі занепакоены разьвіцьцём такой сытуацыі, як і большасьць насельніцтва Польшчы й Беларусі. Таму мая пазыцыя — перамоўны працэс. Я ня згодзен з рознымі пікетамі, выклікае сумнеў мэтазгоднасьць таго, што цяпер адбываецца”.
Гаворачы пра ціск на Саюз палякаў Беларусі, Сяргей Гайдукевіч выказвае меркаваньне, што дзяржаўным органам і Беларусі, і Польшчы нельга ўмешвацца ў справы гэтай грамадзкай арганізацыі, а тым больш — сілавымі мэтадамі.
Тым ня менш спадар Гайдукевіч зазначыў для "Свабоды", што ён застаецца аптымістам і чакае, што ўжо блізкім часам будзе знойдзенае кампраміснае рашэньне, асноўны сэнс якога — вяртаньне да статус-кво, да сытуацыі, якая была да пачатку беларуска-польскага канфлікту. Паводле спадара Гайдукевіча, ужо разглядаюцца некалькі магчымых варыянтаў такога кансэнсуснага рашэньня.
Тым часам працягваюць паступаць заявы салідарнасьці з Саюзам палякаў Беларусі. Наваствораная міжнацыянальная й міжканфэсійная ініцыятыва “Пагадненьне” першы свой афіцыйны дакумэнт прысьвяціла гэтай праблеме. Яна накіравала зварот да Аляксандра Лукашэнкі з пратэстам супраць уціску польскай меншасьці, — паведаміў выканаўчы сакратар Ініцыятывы Аляксандар Зялко.
(Зялко: ) “Мы дамагаемся, каб кіраўніцтва Беларусі распачало сапраўдны дыялёг з сапраўдным кіраўніцтвам Саюзу палякаў. Я маю на ўвазе Анжаліку Борыс, якая, як мы лічым, была легітымна абраная на зьезьдзе СПБ. І таксама патрабуем ад уладаў спыніць рэпрэсіўныя захады супраць СПБ”.
З пратэстам супраць “недэмакратычных паводзін беларускіх уладаў адносна польскай меншасьці” выступіў Саюз палякаў Латвіі, які ўчора перадаў свой зварот у амбасаду Рэспублікі Беларусь у Рызе. Гаворыць лідэр латвійскай палёніі Ванда Крукоўска:
(Крукоўска: ) “Мы шакаваныя тым, што ў беларускіх палякаў закрылі газэту, што на іх ціснуць, арыштоўваюць. Гэта недапушчальна ў дэмакратычным грамадзтве”.
Паводле Ванды Крукоўскай, беларускія палякі могуць разьлічваць на дапамогу палякаў Латвіі і ўсяго сьвету.