Дэпутатаў Эўрапарлямэнту цікавілі цяперашнія праблемы Саюзу палякаў Беларусі ды іншых недзяржаўных арганізацыяў, але яны таксама мелі сустрэцца зь беларускімі апазыцыйнымі палітыкамі — гарадзенцам Аляксандрам Мілінкевічам, а таксама зь Вінцуком Вячоркам і Анатолем Лябедзькам.
Аляксандар Мілінкевіч так пракамэнтаваў дзеяньні беларускіх уладаў, якія не ўпусьцілі ў краіну дэлегацыю Эўрапейскага парлямэнту:
(Мілінкевіч: ) “Я быў вельмі ўсьцешаны, што прыяжджае такога высокага ўзроўню дэлегацыя ў Беларусь з нагоды канфлікту вакол Саюзу палякаў. Я заўжды гаварыў, што гэта не канфлікт паміж Польшчай і Беларусьсю, ён значна шырэйшы. Гэта канфлікт улады, рэжыму — са сваімі грамадзянамі, гэта праблема правоў чалавека і гэта праблема грамадзянскіх свабодаў. І, здавалася, б Эўропа адрэагавала, бо напачатку яна гаварыла, што гэта праблема дзьвюх краінаў. Але лукашэнкаўскі рэжым канчаткова, напэўна, вырашыў, што ён ня будзе спрабаваць наладзіць супрацоўніцтва з Эўропай і зрабіў тое, што зрабіў”.