Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз пагражае Ірану санкцыямі


ВЕНА Міжнароднае агенцтва атамнай энэргэтыкі МАГАТЭ падцьвердзіла, што Іран часткова аднавіў працу па ўзбагачэньні ўрану, прыпыненую ў лістападзе летась. Раней сёньня афіцыйна адкінуў прапанову Эўразьвязу аб эканамічнай дапамозе ўзамен за адмаўленьне Тэгэрану ад сваіх ядзерных праграмаў. За працэсам узбагачэньня ўрану на аб’екце ў Ісфагане будзе назіраць МАГАТЭ. Эўразьвяз папярэдзіў Тэгеран , што аднаўленьне актыўнасьці ў ядзернай галіне можа выклікаць санкцыі супраць Ірану з боку Рады Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG