(Караткевіч: ) “Кожныя выходныя мы расказваем пра актыўнасьць апазыцыйных сілаў у рэгіёнах, дзе вылучаюць кандыдатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў. Што адбывалася апошнімі днямі ў Гомелі?”
(Карнеенка: ) “Сытуацыя ў Гомелі мала чым адрозьніваецца ад сытуацыі ў іншых рэгіёнах краіны. Я магу параўноўваць, бо ўзначальваю штаб для правядзеньня кампаніі Аляксандра Мілінкевіча па ўсёй краіне. Улады перашкаджаюць праводзіць мерапрыемствы, зьвязаныя з кампаніяй, а апазыцыйныя дэмакратычныя сілы робяць усё магчымае, каб працэс быў дынамічны і закончыўся пасьпяхова.
Калі канкрэтна пра Гомель, то цяпер у правядзеньні раённых сходаў у нас перапынак. Гэта зьвязана з адпачынкамі настаўнікаў, якія вельмі актыўна ўдзельнічаюць у тым працэсе. Працягнецца правядзеньне раённых сходаў недзе праз 4 – 5 дзён”.
(Караткевіч: ) “Віктар, Вы кіруеце штабам гарадзенскага палітыка Аляксандра Мілінкевіча. Чаму такі выбар?”
(Карнеенка: ) “Удзел Мілінкевіча ў кампаніі зрабіў яе значна больш цікавай. На аснове вылучэньня Мілінкевіча як пазапартыйнага кандыдата, мне здаецца, можна стварыць шырокі дэмакратычны рух.
Увогуле, я сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, але лічу, што ўдзел пазапартыйнага палітыка будзе вельмі карысны для справы”.
(Караткевіч: ) “На Вашую думку, наколькі эфэктыўны сам мэханізм вылучэньня апазыцыйнага кандыдата, прапанаваны “Пяцёркаю +”, у якую ўваходзіць і АГП? Ці можна вызначыць праз палітычныя структуры, праз сходы лідэра?”
(Карнеенка: ) “Я ад самага пачатку лічыў, што было б лепш, калі б лідэры партыяў узялі адказнасьць на сябе ў вызначэньні адзінага. Сацыялёгія паказвае, што рэйтынгі ўсіх прэтэндэнтаў невысокія, і дэмакратычнай грамадзкасьці трэба шмат зрабіць, каб наблізіць гэтыя рэйтынгі да рэйтынгу Лукашэнкі. Гэтая працэдура ўнутрыапазыцыйная для вызначэньня адзінага кандыдата, на мой погляд, ня вельмі эфэктыўная, але трэба ўлічваць, што гэта кампраміс паміж апазыцыйнымі палітычнымі сіламі. Я стаўлюся да працэдуры як да кампраміснага рашэньня і таму ўдзельнічаю ў ёй.
Я бачу і рызыку, і пагрозы, якія нясе гэтая кампанія. Вось цяпер адбываюцца раённыя сходы. На мой погляд, мэта гэтых сходаў – мабілізацыя дэмакратычнага актыву, стварэньне адзіных камандаў па розных раёнах. Але я хвалююся, што пры нашым узроўні палітычнай культуры мабілізацыі можа й не адбыцца. Прынамсі, рызыка такая ёсьць.
Можа яшчэ здарыцца й так, што Кангрэс не закончыцца патрэбным вынікам. Чаму так? Мы, як мне здаецца, па-рознаму разумеем, што такое правесьці Кангрэс да канца верасьня. Для мяне асабіста гэта значыць, што мы павінны да канца верасьня абраць адзінага кандыдата. Ёсьць іншая думка, што мы павінны зрабіць усё магчымае, каб Кангрэс адбыўся да канца верасьня: напісаць лісты ўва ўсе клюбы краіны, правесьці ўсе сходы, – але, калі, скажам, ня знойдзем рэсурсу, каб правесьці Кангрэс за мяжою, то што ж: мы зрабілі ўсё, што маглі, а адзіны не атрымаўся пакуль што. Значыць, будзем яшчэ чакаць, дабівацца нейкіх іншых перамог. Калі так адбудзецца, для мяне асабіста гэта будзе азначаць, што кампанія зазнала паразу.
Што трэба было б зрабіць? Мне здаецца, апазыцыйным сілам трэба было б мець некалькі сцэнароў абраньня адзінага. Першы – гэта паўнавартасны Кангрэс, які б адбыўся ў Палацы Рэспублікі – пасьля таго як мы зрабілі б ціск на Лукашэнку. Не дазволілі – тады другі сцэнар: мы праводзім яго так і так. Трэці – так і так. Але ў выніку ў канцы верасьня ў нас павінен быць адзіны кандыдат. На жаль, пакуль што такіх запасных сцэнароў няма, і гэта мяне крыху турбуе”.
(Караткевіч: ) “Віктар, на Вашую думку, ці дастаткова апазыцыя прадумала інфармаваньне людзей? Наколькі апазыцыя ў кантакце з тымі, хто можа падтрымаць яе актыўнасьць для дэмакратызацыі ўлады ў Беларусі?”
(Карнеенка: ) “У значнай ступені тое, наколькі сродкі масавай інфармацыі будуць цікавіцца дзейнасьцю апазыцыі, залежыць ад самой апазыцыі. Пакуль што працэс пошуку адзінага кандыдата ідзе фактычна ўнутры апазыцыі – ён не выходзіць на шырокія колы грамадзтва, на жаль. І вялікай цікавасьці ў мэдыяў да гэтай кампаніі, як мне здаецца, няма. Але калі апазыцыя знойдзе інфармацыйныя нагоды (я прапанаваў бы ў першую чаргу іх шукаць у працы з насельніцтвам), тады цікавасьць СМІ да дзейнасьці апазыцыі будзе расьці.
Галоўнае, што павінна зрабіць апазыцыя, – гэта выкарыстаць свой арганізацыйны рэсурс. У нас ёсьць досьвед правядзеньня кампаніяў ад дзьвярэй да дзьвярэй. Гэта якраз вельмі эфэктыўны сродак інфармаваньня насельніцтва. Магу прывесьці прыклад: мая выбарчая кампанія ў 2004 годзе, калі каманда з амаль 130 чалавек сабрала больш за 12 тысяч подпісаў. Згадзіцеся, гэта добры вынік, добры паказчык. Таму я апазыцыі прапанаваў бы спадзявацца менавіта на правядзеньне масавых кампаніяў ад дзьвярэй да дзьвярэй”.
(Караткевіч: ) “Віктар, якія Вашыя палітычныя амбіцыя ў найбліжэйшыя гады?”
(Карнеенка: ) “Я маю пэўны досьвед парлямэнцкай дзейнасьці. У 1989 – 91 гадах я быў народным дэпутатам СССР. Я маю досьвед працы ў мясцовых уладах – я працаваў некалькі гадоў намесьнікам старшыні гарадзкога Савету ў Гомелі. Вядома, палітычныя амбіцыі ў мяне ёсьць, але рэалізаваць іх можна толькі ў камандзе. Я б сказаў, што маю парлямэнцкія амбіцыі, і ня больш за тое”.
(Караткевіч: ) “Віктар, апрача палітыкі, чым яшчэ Вы займаецеся?”
(Карнеенка: ) “У мяне шмат зацікаўленьняў. Я вельмі люблю свой агарод – вырошчваю там розныя культуры. Напрыклад, кавуны. Але ёсьць сёньня пэўныя прыярытэты. І цяпер, на жаль, на любімыя заняткі не заўсёды маю час”.
(Караткевіч: ) “Сям’я падтрымлівае Вашую палітычную актыўнасьць?”
(Карнеенка: ) “Безумоўна. Мая жонка вельмі актыўна ўдзельнічае ўва ўсіх палітычных кампаніях. Што да сыноў, то ў свой час яны таксама дэманстравалі пэўную актыўнасьць, але сёньня яны абодва працуюць і стаяць на парозе стварэньня сваіх уласных сем’яў – стараюцца зарабляць як мага болей грошай. Так што не магу сказаць, што яны займаюцца сёньня актыўнай палітычнай дзейнасьцю, але што падтрымліваюць бацьку, то сто працэнтаў”.