(Карэспандэнтка: ) “Як Вы ставіцеся да таго, што нямецкая радыёстанцыя “Deutsche Welle” будзе вяшчаць на Беларусь па-расейску, а не па-беларуску?”
(Спадарыня: ) “Гэта іхнае права. Яны могуць вяшчаць як па-беларуску, так і па-расейску. Але я хацела б, каб вяшчалі на беларускай мове”.
(Спадарыня: ) “Я пра гэта ўпершыню чую. Лепш бы па-беларуску, бо ж беларуская – наша родная мова”.
(Спадарыня: ) “У любым выпадку, станоўча. Ніякіх забабонаў у гэтым я ня бачу, бо ў нас дзьве дзяржаўныя мовы”.
(Спадар: ) “Станоўча. Я лічу, што гэтая гульня ў дзяленьне на мовы — расейскую й беларускую — збольшага надумана. Саму беларускую мову няхай захоўваюць тыя, хто жадае, — спэцыялісты. Ужо склалася, што дзяржаўнай, дзелавой мовай застаецца расейская мова”.
(Спадар: ) “Я ня бачу розьніцы. У нас дзьве дзяржаўныя мовы. Расейская ці беларуская — якая розьніца?”
(Спадарыня: ) “Мне прыемна слухаць родную мову, сваю. А расейскую… паслухаем…”
(Спадарыня: ) “Мне падаецца, гэта добра, што па-расейску, бо ўсе беларусы гавораць па-расейску. Думаю, што не павінна ніякіх праблем узьнікнуць”.
(Спадар: ) “Вельмі шмат людзей гавораць па-расейску, а не па-беларуску ў Беларусі. Таму гэта абсалютна нармальна. Для многіх людзей расейская мова родная, а не беларуская”.
(Спадар: ) “Я да гэтага нармальна стаўлюся. Чаму не? У нашай дзяржаве дзьве дзяржаўныя мовы”.
(Спадар: ) “Складанае пытаньне. На мой погляд, гэта раўназначна. Калі мэта радыё – каб інфармацыя даходзіла да большасьці слухачоў, і ў сувязі з тым, што ў Беларусі вельмі шмат людзей валодаюць расейскай мовай, то ёсьць пэўны сэнс ужываць расейскую мову”.
(Спадарыня: ) “Я хацела б, каб радыё “Нямецкая хваля” вяшчала ўсё ж па-беларуску. Таму што мы жывём у Беларусі. Вельмі складана, але я кажу пра гэта на расейскай мове. Але хацелася б, каб мы ўсё ж гаварылі на нашай мове. Я была на “Нямецкай хвалі” гады два таму, і бачыла, як ідзе вяшчаньне на іншыя краіны. На Расею яны вяшчаюць па-расейску, а на Беларусь павінны вяшчаць па-беларуску, натуральна”.
(Спадарыня: ) “Няхай бы вялося на беларускай мове. Я думаю, што ўсё ж ейнымі слухачамі будуць людзі, якія сапраўды сэрцам за беларускасьць”.
Гл. таксама Дырэктар расейскай рэдакцыі: “Нямецкая хваля” ня мае магчымасьці пачаць вяшчаньне на дадатковай мове Частка апазыцыі ўхваліла вяшчаньне “Нямецкай хвалі” па-расейску Ганс-Георг Вік: Мы ня супраць беларускай мовы, гэта праблема фінансаў Што думаюць у Беларусі пра вяшчаньне “Нямецкай хвалі”? Зянон Пазьняк камэнтуе рашэньне Эўракамісіі і "Нямецкай хвалі" Івонка Сурвіла: “Рашэньне Эўракамісіі сьведчыць аб неразуменьні сытуацыі”