Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 жніўня 1879 году нарадзіўся Пётра Крачэўскі


RFE/RL Каляндар “Свабоды” Што адбывалася ў сьвеце і ў Беларусі 7 жніўня

7 жніўня ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Ганна, імя якой зьвязвалі са жнівом гэтаксама, як і імёны папярэдніх сьвятых. “Барыс з Ганнай не гуляюць, сьвятой Ільлі памагаюць”.

7 жніўня 1879 году нарадзіўся Пётра Крачэўскі, які на працягу амаль дзесяці гадоў узначальваў Раду БНР. Паходзіў Крачэўскі з Кобрынскага павету, скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю, працаваў настаўнікам і банкаўскім работнікам. З 1919 году ён – старшыня Рады БНР. На гэтай пасадзе Крачэўскі заставаўся і ў эміграцыі, спачатку ў Літве, пасьля ў Празе, дзе ў 1928 годзе памёр.

7 жніўня 1915 году ў Вільні выйшаў апошні нумар газэты “Наша Ніва”, якая стала адлюстраваньнем цэлай эпохі ў беларускім нацыянальным адраджэньні. Рэдактарам апошняга нумару быў Янка Купала. Галоўным чыньнікам закрыцьця стала першая сусьветная вайна.

7 жніўня ў розныя гады нарадзіліся дасьледнікі і адкрывальнікі беларускай гісторыі і культуры Адам Мальдзіс і Алег Трусаў. Таксама 7 жніўня нарадзіўся Віктар Манаеў, ці ня самы яркі актор сучаснага беларускага тэатру.
XS
SM
MD
LG