БАГДАД. У горадзе Самаве на поўдні Іраку адбылася крывавая сутычкі паміж мясцовымі жыхарамі і паліцыяй. Людзі прыйшлі да рэзыдэнцыі мэра, каб выказаць пратэст супраць адсутнасьці ў горадзе вады і электрычнасьці. Пратэст хутка перарос у бойку. Паліцыя пачала страляць. Прынамсі, адзін чалавек быў забіты, каля 50 параненыя. Сёньня ж у Тыкрыце на поўначы Іраку ў выніку выбуху загінулі як найменей 5 чалавек. Сьмяротнік падарваў сябе ля будынку мясцовай паліцыі. У Багдадзе баевікі абстралялі аўтамабіль з супрацоўнікамі міністэрства нафты. Два чалавекі загінулі, яшчэ двое – параненыя. На паўдзённым ускрайку сталіцы ў страляніне былі забітыя тры ірацкія жаўнеры.