Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыняў прысягу новы прэзыдэнт Ірану


ТЭГЕРАН. Былы мэр Тэгерану, рэлігійны кансэрватар Махмуд Ахмадзінеджад сёньня прыняў прысягу ў якасьці прэзыдэнта Ірану. Ён пакляўся адстойваць каштоўнасьці ісламу і незалежнасьць Ірану. Новы прэзыдэнт пакляўся таксама не прызнаваць замежнага ціску з прычыны іранскай ядзернай праграмы. Раней іранскія чыноўнікі адрынулі прапановы Эўрапейскага Зьвязу дзеля ўрэгуляваньня крызысу вакол ядзернай праграмы Тэгерану. Вялікая Брытанія, Францыя і Нямеччына ад імя Эўразьвязу ўжо два гады вядуць перамовы зь Іранам. Дыпляматы заяўляюць, што іранскае адхіленьне прапановаў Эўразьвязу можа прывесьці да карных дзеяньняў Рады бясьпекі ААН. Мяркуецца, што 9 жніўня МАГАТЭ абмяркуе гэтае пытаньне.
XS
SM
MD
LG