Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку адбылася сэрыя тэрактаў


БАГДАД. У Іраку адбылася сэрыя тэрактаў. У Багдадзе выбухнулі два замінаваныя аўтамабілі. У першым выпадку загінуў толькі сьмяротнік, які сядзеў за рулём. Параненыя тры мінакі. У выніку другога выбуху загінулі два ірацкія паліцыянты. Трэці замінаваны аўтамабіль выбухнуў у горадзе Хіле каля блёк-пасту. Забітыя два паліцыянты. У Басры на поўдні Іраку паранены брытанскі вайсковец. Міна спрацавала на шляху вайсковага патрулю.
XS
SM
MD
LG