Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні часова быў затрыманы польскі журналіст


ГОРАДНЯ. Сёньня ўвечары ў Горадні міліцыянты затрымалі Цэзарыя Лазарэвіча—журналіста польскага часопіса “Przekroj”. Яго пратрымалі гадзіну ў пастарунку і выпусьцілі, папрасіўшы прабачэньня. Ён расказаў нашаму карэспандэнту, што сядзеў за столікам у “Карчме”, і да яго падыйшлі тры мужчыны ў цывільным, адзін быў зь відэакамэрай. Яны, нічога не тлумачачы, забралі яго ў пастарунак, узяўшы ягоны пашпарт. Цэзары Лазарэвіч таксама сказаў, што патэлефанаваў адразу ў сваю рэдакцыю у Варшаву, і ягоны рэдактар зьвязаўся зь беларускім амабасадарам. Неўзабаве журналіста выпусьцілі. Учора Цэзары Лазарэвіч браў інтэрвію ў Тадэвуша Кручкоўскага, якога ўлады па-ранейшаму лічаць кіраўніком СПБ. Паводле журналіста, будынак ахоўвалі міліцыянты і, перш чым прапусьціць яго, яны вывучылі ягоны пашпарт. (Сяргей Астраўцоў, Горадня)
XS
SM
MD
LG