Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падарыў цэглу расейскай акторцы


Расейскія агенцтвы навінаў паведамляюць, што Аляксандар Лукашэнка падарыў партыю цэглы расейскай акторцы Людміле Касаткінай. Акторка, якая лічыць, што менавіта ў Беларусі вырабляюць найлепшую цэглу, зьвярнулася наўпрост да Аляксандра Лукашэнкі, а той загадаў бясплатна перадаць Касаткінай патрэбную колькасьць цаглінаў. У адказ акторка накіравала Лукашэнку ліст ўдзячнасьці.
XS
SM
MD
LG