Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША прыбыў на пахаваньне караля


ЭР-РЫЯД: Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дык Чэйні прыбыў сёньня ў сталіцу Савудаўскай Арабіі, каб ўшанаваць памяць памерлага караля Фахда і павіншаваць з абраньнем ягонага пераемніка. У склад амэрыканскай дэлегацыі ўвайшлі таксама: былы прэзыдэнт Джордж Буш і былы дзяржсакратар Колін Паўэл. Кароль Савудаўскай Арабіі Фахд памёр у панядзелак пасьля 23-х гадоў кіраваньня. Традыцыйна цесныя сувязі паміж Вашынгтонам і Эр-Рыядам былі пагоршыліся пасьля тэрактаў 11 верасьня, аднак цяпер вяртаюцца да нормы.
XS
SM
MD
LG