СТРАСБУР: Рада Эўропы вітала антыкарупцыйныя захады балканскіх краінаў, аднак палічыла іх недастатковымі ў параўнаньні з заходнімі стандартамі. У апублікаванай сёньня ў Стасбуры справаздачы Праграмы барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю гаворыцца, што неэфэктыўнасьць барацьбы з карпуцыяй ў балканскіх краінах зьвязаная зь нястачай сродкаў і з адсутнасьцю палітычнай волі. У дакумэнце рэкамэндуецца балканскім краінам ставіць большы націск на адукацыю і прэвэнтыўныя дзеяньні заміж рэпрэсіяў. У справаздачы Рады Эўропы найгорш з балканскіх краінаў ацэненая Харватыя.