Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан закрывае лягер уцекачоў


ІСЛАМАБАД: ААН паведаміла, што да канца гэтага месяца Пакістан закрые яшчэ адзін лягер аўганскіх уцекачоў на сваёй тэрыторыі. Больш як 100 тысяч чалавек з гэтага лягеру маюць быць высланыя ў Аўганістан. Ісламабад тлумачыць гэты крок меркаваньнямі бясьпекі. Раней былі закрытыя іншыя лягеры ў памежнай правінцыі Вазірыстан. Урадавыя сілы Пакістану вядуць пошукі паўстанцаў ля мяжы з Аўганістанам. Улады ў Кабуле лічаць, што экстрэмісты скарыстоўваць пакістанскую тэрыторыю для атакаў на Аўганістан.
XS
SM
MD
LG