ВЕНА: Міжнароднае Агенцтва ў атамнай энэргіі заявіла, што Іран мае права распрацоўваць ядзерныя праграмы ў энэргетычных мэтах, калі толькі гэта не парушае Дамовы аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі. МАГАТЭ абмяркуе ў наступны аўторак пагрозы зьвязаныя зь ядзернымі праграмамі Ірану. Прадстаўнік МАГАТЭ Пітэр Рыквуд паведаміў, што з ініцыятывай сустрэчы выступілі Вялікая Брытанія, Францыя і Нямеччына, якія ад імя Эўразьвязу вядуць перамовы з Тэгеранам. МАГАТЭ заклікала Іран устрымацца з працэсам аднаўленьня ўрану да часу, пакуль бакі не абмяркуюць пакету прапановаў Эўразьвязу ўзамен за аднаўленьне Ірану ад актыўнасьці ў атамнай галіне. Эўразьвяз прапануе Ірану больш шчыльна супрацоўніцтва ў галіне эканомікі і абароны. Тэгеран паведаміў, што дасьць адказ на эўрапейскія прапановы цягам двух дзён.