Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Офіс польскага прэзыдэнта: "Нельга паддавацца эмоцыям"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Кіраўніца Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Аляксандра Квасьнеўскага Іяланта Шымонэк-Дэрэш заявіла, што афіцыйная рэакцыя Польшчы на сытуацыю ў Беларусі павінна быць “узважанай”.

“Нельга паддавацца эмоцыям. Умяшальніцтва кіраўніка дзяржавы на гэтым этапе магло б абвастрыць сытуацыю”, - заявіла Шымонэк-Дэрэш.

Паводле яе словаў, МЗС Польшчы кансультуе свае захады з прэзыдэнтам, у той час як сам Аляксандар Квасьнеўскі знаходзіцца ў сталым кантакце ў гэтай справе з прэзыдэнтам Літвы, а таксама абмяркоўваў сытуацыю з прэзыдэнтам Украіны і канцлерам Нямеччыны.

Шэраг вядучых польскіх палітыкаў працягваюць крытыкаваць Квасьнеўскага за маўчаньне ў справе канфлікту вакол СПБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG