Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 5 жніўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбрэскі

“Беларус”, 1915 год. Біскуп жмудзкі ксёндз Францішак Карэвіч:

“Расказаў я ў прошлым леце ў Рыме Яго Эміненцыі Кардыналу Секретару Стану, што маю ў сваей дыэцэзіі каля 60 тысяч беларусоў, каторыя ў касьцеле казаньне і дадатковае набажэнство маюць толькі ў польскай мове, каторай большая часьць з іх не разумее… На гэта Яго Эміненцыя Кардынал Мэры дэль Val адказаў: “Як беларусы, што да сваей народнасьці ўсьвядомяцца і самыя папросяць, каб у касьцеле для іх казалі навуку і адпраўлялі дадатковае набажэнство у іх роднай беларускай мове, Касьцёл-Матка усіх народаў ні адмовіць Беларусам таго, што ім належыцца”.

“Полесская правда”, 1925 год:

“Ва ўсім сьвеце за апошні час незвычайна разьвіўся гандаль опіюмам. У адных Злучаных Штатах налічваецца звыш палутара мільёнаў сталых курцоў, г.зн. больш за адзін працэнт насельніцтва. У сярэднім на кожную душу насельніцтва ў Злучаных Штатах выпадае 30 зерняў, у Францыі 3 зерні, у Англіі 2 зерні і г.д. За год ва ўсім сьвеце выкурваецца звыш палутара тысяч тон опіюму”.

“Звязда”, 1995 год. Адозва Менскага Гарадзкога каардынацыйнага камітэту абароны беларускай мовы:

“Так, прайшоў рэферэндум. Але хіба ён адмяніў дзяржаўнасць беларускай мовы? Не! Дзяржаўнасць беларускай мовы замацавана арт.17 Канстытуцыі, а святы абавязак дзяржавы падтрымліваць захаванне і развіццё беларускай мовы замацаваны ў Дэкларацыі аб суверэнітэце. Тады, можа, адменены законы “Аб адукацыі” і “Аб мовах”? Не!.. Помніце, улады мяняюцца, а Вашым дзецям давядзецца заканчваць школу ў 2006 годзе. Безумоўна, наш народ ужо не адмовіцца ад свабоды, і праз некалькі гадоў ідэалы здаровага сэнсу і дэмакратыі будуць у пашане, як і ва ўсім свеце. Шкада толькі будзе змарнаванага часу і страчаных магчымасцяў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG