Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля амбасады Польшчы затрымалі сябраў "Маладога Фронту" (анонс)


Альгерд Невяроўскі, Менск Акцыя "Маладога фронту" працягвалася некалькі хвілінаў, у ёй бралі ўдзел пяцёра членаў гэтай незарэгістраванай моладзевай арганізацыі. Яны стаялі насупраць абмасады з транспарантам: “Польшча+Беларусь=Салідарнасьць” і выказвалі падтрымку законна, на іх думку, абранаму кіраўніцтву Саюзу палякаў і яго старшыні Анжаліцы Борыс.

Празь некалькі хвілінаў пасьля пачатку акцыі амонаўцы затрымалі ўсіх пецярых маладафронтаўцаў на чале з сустаршынём арганізацыі Зьмітром Дашкевічам.

Тым часам актывісты БРСМ працягваюць сваю акцыю, міліцыя не зьвяртае на іх увагі. Яны зноў адпілавалі кавалак ад бервяна з надпісам “Дружба” і далей стаяць з афіцыйным чырвона-зялёнымі сьцягамі. Іх больш за 40 чалавек. (фотарэпартаж)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG