Томаш Шарацікс з дэпартамэнту сыстэмы інфармацыі МЗС Польшчы пацьвердзіў, што польскі ўрад вядзе перамовы з урадам ЗША і кіраўніцтвам Эўрапейскага Зьвязу, мэта якіх – сумеснае фінансаваньне радыёстанцыі, якая павінна быць створаная на польскай тэрыторыі. Шарацікс адзначыў, што пакуль невядома, калі будзе прынятае канчатковае рашэньне што да стварэньня радыё.
28 ліпеня ў часе прэсавай канфэрэнцыі міністар замежных справаў Польшчы Адам Ротфэльд заявіў, што ў кантэксьце апошніх падзеяў у Беларусі галоўная задача Польшчы – спрасьціць беларусам доступ да інфармацыі без цэнзуры.
Ротфэльд падкрэсьліў, што зьвернецца ў гэтай справе да ўраду. Тым часам старшыня Дзяржаўнай рады радыёвяшчаньня і тэлебачаньня заявіла ў чацьвер, што для стварэньня беларускага радыё на польскай тэрыторыі можна выкарыстаць частоты і перадатчыкі радыё “Рацыя”, якое мае дазвол на вяшчаньне да ліпеня наступнага году.