БІШКЕК. Вярхоўны суд Кіргізіі апраўдаў былога лідэра апазыцыі Тапчубэка Тургуналіева па двух з трох абвінавачваньняў, якія вылучыў супраць яго былы ўрад прэзыдэнта Аскара Акаева. Тургуналіева вінавацілі ў эканамічных злачынствах і распаўсюдзе антыўрадавай літаратуры. У пятніцу суд разгледзіць яшчэ адно абвінавачваньне супраць Тургуналіева – у датычнасьці да змовы з мэтай забіць Акаева.