Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 уцекачоў могуць вярнуць ва Ўзбэкістан


БІШКЕК. Генэральны Пракурор Кіргізіі Азімбэк Бэкназараў заявіў сёньня, што 15 узбэцкіх уцэкачоў якія застаюцца ў Кіргізіі, хутчэй за ўсё будуць перададзеныя назад Узбэкістану, калі нейкая трэцяя краіна не пагодзіцца даць ім палітычны прытулак.

(Бэкназараў: ) “Сёньня ніякая дзяржава не жадае іх прымаць. У такіх умовах я ня бачу іншага выйсьця, як толькі дэпартаваць іх назад ва Ўзбэкістан. Калі нейкая краіна скажа: “Мы даем ім статус уцекачоў” і дасьць дакумэнт, дзе будзе сказана пра такое рашэньне, тады я перадам іх гэтай краіне”.

Бэкназараў сказаў, што Вярхоўны камісар ААН у справах уцекачоў вядзе перамовы з краінамі Эўропы аб магчымасьці палітычнага прытулку для 15 уцекачоў, якіх узбэцкія ўлады называюць злачынцамі. На мінулым тыдні пры дапамозе ААН 439 узбэцкіх уцекачоў былі перададзеныя Румыніі. Сотні ўзбэкаў перайшлі празь мяжу з Кіргізіяй ў траўні, пасьля таго як узбэцкія войскі абстралялі дэманстрацыю ў горадзе Андыжан.
XS
SM
MD
LG