Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эбэргард Гайкен пакінуў Беларусь


Уладзімер Глод, Менск Амбасадар Эбэргард Гайкен, чый кантракт з АБСЭ скончыўся 31 ліпеня, сёньня выехаў на радзіму ў нямецкі горад Бон.

Паводле спадара Гайкена, якому сёлета споўнілася 70 гадоў, нейкі час ён будзе адпачываць — працаваць у садзе і выхоўваць сабаку зь мянушкай Лена, якую ён вязе зь Беларусі. Дарэчы, згодна зь нямецкім заканадаўствам, прышчэпкі ад сабачых хваробаў прызнаюцца толькі ў тым выпадку, калі яны зробленыя ў краіне Эўразьвязу. Таму Лену прыйшлося спачатку звазіць у Літву, дзе ёй зрабілі адпаведныя прышчэпкі і выдалі неабходны сэртыфікат.

Амбасадар Гайкен паведаміў, што будзе абавязкова назіраць за падзеямі ў Беларусі, а калі атрымае адпаведныя прапановы, дык гатовы чытаць лекцыі ў Нямеччыне пра беларускую праблематыку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG