Суд над Анджэем Пісальнікам у Лідзе пачаўся аб 11 гадзіне. Анджэя Пісальніка па дарозе са Шчучына суправаджалі аж сямёра міліцыянтаў, сярод якіх два маёры. Трое зь міліцыянтаў – сьведкі на працэсе.
Анджэя Пісальніка абвінавачваюць у тым, што ён арганізаваў і правёў несанкцыянаваны вулічны сход у Шчучыне 3 ліпеня. Пісальніка затрымалі ў Горадні 1 жніўня і трымалі ў сьледчым ізалятары Шчучына да суда. 2 жніўня Анджэй Пісальнік распачаў галадоўку пратэсту супраць незаконнага ўтрыманьня пад вартай да суду.