Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Анжалікай Борыс хоча пагаварыць пракурор


Міхал Карневіч, Горадня Пракурор Ленінскага раёна Горадні хоча пагаварыць з Анжалікай Борыс аб справах у Саюзе палякаў. Размова старшыні Саюза палякаў Анжалікі Борыс з пракурорам Ленінскага раёна Горадні Пётрам Урублеўскім адбудзецца заўтра а 15-й гадзіне. Пракурор асабіста ўручыў ёй сёньня позву.

Сёньня на размову ў пракуратуру Ленінскага раёна Горадні Анджэліку Борыс запрасілі міліцыянты. Яна напачатку вагалася, але потым вырашыла ўсё ж пайсьці. Аднак у пракуратуры прабыла ня болей за дзесяць хвілінаў. Вось што яна сказала пасьля вяртаньня:

(Анжаліка Борыс: ) "Сёньня пракурор ня меў часу са мною размаўляць і ўручыў толькі позву на заўтра на 15 гадзінаў. Ён хоча за мной пагаварыць аб сытуацыі ў Саюзе палякаў. Гэта ўсё, што мне было сказана".

Сёньня ж ад 10 гадзіны раніцы каля сядзібы Саюза палякаў дзяжурыла некалькі спадарыняў. Якраз у гэты момант прыехаў Тадэвуш Кручкоўскі. Яны паспрабавалі загаварыць зь ім, але Кручкоўскі адказаўшы некалькі словаў хутка пайшоў у будынак. Вось што расказалі спадарыні:

(Спадарыні: ) "Мы папрасілі пана Кручкоўскага, каб ён падышоў да нас, а ён запрасіў да сябе. Але мы адказалі, што баімся туды ўваходзіць паколькі там міліцыя і нас могуць там арыштаваць, так як арыштаваны іншыя сябры Саюза палякаў. Пан Кручкоўскі не хацеў размаўляць з намі, сказаў, што мае права маўчаць. А аб чым ён павінен маўчаць, мы якраз хацелі, каб ён нам гэта патлумачыў".

Анджэліка Борыс папрасіла сёньня ўсіх ісьці дахаты. Яе паслухаліся.

Празь дзяжурнага міліцыянта я зьвярнуўся да Кручкоўскага з тым, каб задаць некалькі пытаньняў. Аднак ён перадаў, што сёньня ў яго няма вольнага часу, а заўтра наогул ня будзе ў Горадні.

Гл. таксама • Інтэрнэт-канфэрэнцыя на сайце Свабоды: Анжаліка Борыс адкажа на вашыя пытаньні 8 жніўня
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG