Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саляна напісаў ліст Бакіеву


БРУСЭЛЬ. Сябра кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу Хавіер Саляна накіраваў прэзыдэнту Кіргізстану Курманбэку Бакіеву ліст, у якім выказаў глыбокую занепакоенасьць лёсам 15-ці ўзбэцкіх уцекачоў, якіх кіргізкія ўлады ўсё яшчэ трымаюць пад арыштам. Саляна заявіў, што Кіргізстан павінен выконваць свае міжнародныя абавязкі, у прыватнасьці, палажэньні Канвэнцыі ААН пра ўцекачоў. Саляна таксама падзякаваў Бакіева за тое, што ён дазволіў выляцець у Румынію чатыромстам трыццаці дзевяці ўзбэцкім уцекачам.
XS
SM
MD
LG