Асаблівую занепакоенасьць – гаворыцца ў заяве – выклікаюць спробы ЗША і Эўразьвязу разыграць “міжнацыянальную карту”. Праблемы з нацыянальнымі меншасьцямі ў Беларусі ня існуе, як не існуе і парушэньняў беларускім бокам сваіх абавязкаў у межах АБСЭ ў гэтай сфэры – лічыць беларускі МЗС.
Спробы маніпуляваць Саюзам палякаў Беларусі з мэтай яго штучнага супрацьпастаўленьня існай уладзе ёсьць ніхто іншае, як грубае ўмяшальніцтва ў справы сувэрэннай дзяржавы – падкрэсьліваецца ў заяве.
У ёй гаворыцца, што Эўразьвяз, падтрымліваючы неабгрунтаваныя прэтэнзіі аднаго са сваіх сяброў да Беларусі, уступае на склізкі шлях распальваньня міжнацыянальнай варожасьці на сваіх межах, што супярэчыць дэкляраванай Эўразьвязам палітыцы добрасуседзтва.
МЗС мяркуе, што заявы Эўразьвязу і дзярждэпартамэнту ЗША ў чарговы раз сьведчаць аб імкненьні выкарыстаць любую нагоду для аказаньня палітычнага ціску на Беларусь. “Аднабаковы і палітызаваны падыход да ацэнкі сытуацыі ў Беларусі пацьвярджае накіраванасьць на зьмену незалежнага курсу беларускай дзяржавы” – адзначаецца ў заяве замежнапалітычнага ведамства Беларусі.