Шаміль Басаеў – злачынца № 1 Расеі, за ягоную галаву абяцаныя 10 мільёнаў даляраў. Ён браў на сябе адказнасьць за самыя крывавыя тэрарыстычныя напады ў Расеі апошніх гадоў, у прыватнасьці за захоп маскоўскага тэатру на Дуброўцы ў 2002 годзе і за леташні захоп школы ў Бэслане, у выніку якога загінула больш за 300 чалавек, пераважна дзяцей.
Расейская амбасада ў ЗША пратэставала супраць паказу інтэрвію з ім ў эфіры Эй-Бі-Сі. Калі ж інтэрвію ўсё ж было паказана, расейскі МЗС заявіў, што журналістам гэтага тэлеканалу, якія працуюць у Расеі, ня будзе працягнутая акрэдытацыя, калі яна скончыцца.
Кіраўніцтва тэлекампаніі выказала шкадаваньне з нагоды гэтага рашэньня, але падкрэсьліла, што ніякія ўлады ня маюць права перашкаджаць журналістам паведамляць поўную і дакладную інфармацыю.
Прэсавы сакратар дзярждэпартамэнту ЗША Том Кэйсі патлумачыў, што амэрыканскі ўрад заўсёды асуджаў дзеяньні Басаева ў самых жорсткіх тэрмінах:
(Кэйсі: ) "Мы безумоўна лічым, што дзеяньні, зробленыя пэўнымі тэрарыстычнымі групамі ў Чачні, дзеяньні, зробленыя ў Бэслане і пазьней у іншых месцах, зьяўляюцца абсалютна непрымальнымі. Мы тады асудзілі іх працягваем асуджаць іх зараз. Мы лічым, што падобныя напады на нявінных людзей, робяцца яны ў Чачні, ці ў іншых месцах, абсалютна недапушчальныя. Яны не зьяўляюцца законнай формай палітычнага пратэсту".
У той жа час прадстаўнік дзярждэпартамэнту адзначыў, што Злучаныя Штаты ня вераць у эфэктыўнасьць цэнзуры.
Калі "Эй-Бі-Сі" перадавала інтэрвію з Басаевым, вядучы праграмы "Nightline" Тэд Копэл падкрэсьліў, што інтэрвію не азначае ўхваленьня дзейнасьці таго, у каго яго бяруць.
Роан Джаясекера працуе ў брытанскай арганізацыі, якая дасьледуе праблемы цэнзуры ў мэдыях. Ён нагадвае, што расейскія ўлады пратэставалі і супраць паказу іншага інтэрвію з Басаевым брытанскім тэлеканалам, але атрымалі адказ, што ў дэмакратычным грамадзтве ўлады ня могуць уплываць на працу мэдыяў. Роан Джаясэкера гаворыць, што сам брытанскі ўрад у свой час пацярпеў няўдачу ў падобных спробах. У разгар тэрарыстычных атакаў Ірляндзкай рэспубліканскай арміі тагачасная прэм''ер-міністарка Маргарэт Тэтчэр заявіла, што тэрарыстаў “трэба пазбавіць кіслароду галоснасьці”. Было забаронена перадаваць у эфір галасы тэрарыстаў.
(Джаясекера: ) "Брытанскія мэдыі рознымі шляхамі абыходзілі гэты загад. На радыё і тэлебачаньні практыкавалася дубляваньне галасоў актывістаў Ірляндзкай рэспубліканскай арміі. Канчатковы вынік гэтых мераў выклікаў кпіны ва ўсім сьвеце з прычыны іх бессэнсоўнасьці і неэфэктыўнасьці. Гэты досьвед стаў ўрокам для журналістаў, у прыватнасьці ў Брытаніі, а пазьней у па ўсёй Эўропе".
Аўтар інтэрвью з Шамілём Басаевым – карэспандэнт Радыё Свабода Андрэй Бабіцкі. Ён гаворыць, што ўзяў інтэрвію і прапанаваў яго "Эй-Бі-Сі" паводле ўласнай ініцыятывы, знаходзячыся ў адпачынку. Падчас інтэрвію Бабіцкі некалькі разоў задаваў пытаньні Басаеву аб адказнасьці за ягоныя дзеяньні. У адказ Басаеў прызнаў сябе тэрарыстам, але абвінаваціў Расею ў тым, што яна прымусіла яго ім стаць.