Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране – новы прэзыдэнт


ТЭГЕРАН: Махмуд Ахмадзінэджад афіцыйна ўступіў сёньня на пасаду прэзыдэнта Ірану. Яго зацьвердзіў на пасадзе кіраўніка дзяржавы вярхоўны лідэр Ірану аятала Хамэні.

(Ахмадзінэджад: ) "Як слуга народу я адчуваю сябе абавязаным аберагаць і захоўваць незалежнасьць і нацыянальныя інтарэсы краіны, яе культуру і правілы ісламу. Гэта мой абавязак ахоўваць правы іранскіх грамадзянаў ўнутры і па-за межамі краіны".

У часе сёньняшняй цырымоніі Ахмадзінэджад заклікаў ўвесь сьвет поўнасьцю адмовіцца ад ядзернай зброі. Ён сказаў, што супрацьстаяньня ў сьвеце можна было б пазьбегнуць, калі б была ўсталяваная сапраўдная справядлівасьць. У суботу, Ахмадзінэджад прынясе прысягу перад парлямэнтам краіны.
XS
SM
MD
LG