Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што думаюць гамельчукі пра дачыненьні Беларусі зь іншымі краінамі


Казімер Яноўскі, Гомель Зь якой дзяржавай у Беларусі самыя складаныя дачыненьні? Гэтае пытаньне наш карэспандэнт задаваў на вуліцах жыхарам Гомелю.

(Спадарыня: ) “На цяперашні дзень, напэўна, з Польшчай. А ўвогуле — з усімі: Прыбалтыкай, Украінай, усёй Эўропай. Такі ў нас палітычны курс. Палітыка самаізаляцыі праводзіцца. А з суседзямі трэба заўсёды сябраваць”.

(Студэнт: ) “Я лічу, што ў нас самыя складаныя дачыненьні з Расеяй, таму што будаўніцтва саюзнай дзяржавы невядома чым абернецца ў будучым для Беларусі”.

(Спадар: ) “З Расеяй як мы ні спрабуем наладзіць дачыненьні, усё адно перашкоды прысутнічаюць”.

(Хлопец: ) “Лічу, што з Расеяй. Крыху лепшыя справы ў эканамічных стасунках, а ў палітычных — складанасьці”.

(Хлопец: ) “Я думаю, самыя складаныя ў нас дачыненьні з Польшчай, і асабліва з Саюзам палякаў у Беларусі”.

(Карэспандэнт: ) “Зь якой дзяржавай у Беларусі самыя складаныя дачыненьні?”

(Студэнтка: ) “Я лічу, з Украінай. Беларусь апасаецца, што тут будзе такая ж аранжавая рэвалюцыя, як ва Ўкраіне”.

(Спадар: ) “Самыя складаныя дачыненьні з Амэрыкай. Цяпер вось і з Польшчаю, таму што ў нас, у Беларусі, таталітарны рэжым, Лукашэнку няма куды падацца”.

(Спадар: ) “У Беларусі, па-мойму, з усімі нармальна. Магчыма, з Захадам напруга, а з краінамі СНД нармальна”.

(Студэнт: ) “Наколькі я ведаю, з Польшчай праблемы. З той прычыны, што ціснуць на Саюз палякаў”.

(Студэнтка: ) “Лічу, што з Польшчаю ў нас невялікія рознагалосьсі. І з Амэрыкай у Беларусі нацягнутыя адносіны. Я вельмі хвалююся за нашу дзяржаву”.

(Хлопец: ) “Відаць, са Злучанымі Штатамі Амэрыкі. Яны лезуць у нашу палітыку. Мы павінны самі разьбірацца ў сваіх справах”.

(Студэнт: ) “Наш прэзыдэнт ня хоча ўсталёўваць дачыненьняў зь іншымі краінамі, напрыклад, з ЗША, з тымі, хто ў Эўразьвязе”.

(Спадар: ) “З Польшчай. Яны абы-куды лезуць, гэтыя палякі”.

(Спадарыня: ) “Падаецца, з усімі ў нас ня вельмі… З усімі мы лаемся. Пэўна, мы таксама вінаватыя”.

(Спадар: ) “З Амэрыкай! “Бацька” наш кажа, чаму: ня вераць у нашу дэмакратыю, ня вераць у тое, як мы жывём”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG