У Міністэрстве адукацыі пакуль не паведамляюць, на колькі школаў стане меней у новым навучальным годзе, абяцаючы агучыць гэтыя лічбы пасьля 20 жніўня. Напрыклад летась у краіне было закрыта 105 установаў адукацыі і рэарганізаваныя 46. Як паведамілі Радыё Свабода ва ўпраўленьні адукацыі Берасьцейскага аблвыканкаму, у гэтай вобласьці сёлета плянуецца зачыніць каля 10 школаў. Прадстаўніца ўпраўленьня адукацыі Магілёўскага аблвыканкаму Сьвятлана Лявонава кажа, што на Магілёўшчыне будуць скарочаныя ўсяго некалькі школаў.
(Лявонава: ) “З 500 школаў толькі адна, дзьве, тры школы зачыняюцца — толькі там, дзе яны зусім малаколькасныя. Ідзе рэфармаваньне школаў, напрыклад, комплексы “дзіцячы садок—школа”. Сярэдняя школа можа пераўтварацца ў базавую школу. Адбываецца рацыяналізацыя”.
Старшыня Таварыства беларускай школы Алесь Лозка зьвяртае ўвагу на тое, што ў большасьці выпадкаў скарачаюць вясковыя беларускія школы, і дзяцей пераводзяць у школы з расейскай мовай навучаньня. Як паведаміў спадар Лозка, у мінулым навучальным годзе па-беларуску навучалася 301 250 вучняў, гэта амаль 24% ад усіх беларускіх школьнікаў.
(Лозка: ) “Штогод прыблізна на 1% памяншаецца колькасьць дзяцей, якія навучаюцца на беларускай мове. Думаю, што і ў гэтым навучальным годзе паменшыцца колькасьць беларускамоўных школаў. Нас вельмі турбуе, як сёлета будзе весьціся набор у першыя клясы. Ідзе тэндэнцыя на зьніжэньне. Летась мы недалічыліся 75 беларускамоўных школаў, у пазамінулым годзе нават 118. Гэта тлумачыцца тым, што ідзе гэтак званая “аптымізацыя навучаньня”.
Старшыня Таварысва беларускай мовы Алег Трусаў адзначае і пэўныя станоўчыя тэндэнцыі ў справе беларускамоўнага навучаньня.
(Трусаў: ) “У апошні год тэндэнцыя падзеньня зьмяншаецца, бо ўжо няма куды далей падаць. Назіраецца нават маленькі рост на Магілёўшчыне і Гомельшчыне ў параўнаньні зь мінулым годам. Гэта, відаць, зьвязана зь дзейнасьцю мясцовага чынавенства, бо ня ўсе чыноўнікі антыбеларусы. І калі хоць крышачку ў кіраўніцтве адукацыі знаходзяцца больш-менш сьвядомыя людзі, у іх ёсьць магчымасьць захаваць і нават памножыць колькасьць беларускамоўных клясаў і школаў. Напрыклад, на тэрыторыі Капыльскага раёну фактычна ўсе школы беларускамоўныя, а ў суседнім Слуцкім раёне — усё наадварот”.