У кіраўніцтве Берасьцейскага тэлерадыёабьяднаньня называюць гэтае рашэньне раптоўным і нечаканым. Паводле словаў дырэктаркі аб’яднаньня Ларысы Дабрадомавай, дагэтуль невядомы фармат перадачаў і няма журналістаў, якія б валодалі польскай мовай. Акрамя таго, ня вырашаныя пытаньні фінансаваньня польскамоўных праграмаў.
Разам з тым на берасьцейскім тэлебачаньні і радыё апошнім часам істотна скарацілася колькасьць праграмаў на беларускай мове. Па-беларуску выходзяць у эфір толькі выпускі рэгіянальных навінаў.
Разам з тым на берасьцейскім тэлебачаньні і радыё апошнім часам істотна скарацілася колькасьць праграмаў на беларускай мове. Па-беларуску выходзяць у эфір толькі выпускі рэгіянальных навінаў.