Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржадэпартамэнт ЗША асудзіў перасьлед Саюзу палякаў


RFE/RL Дзярждэпартамэнт ЗША выступіў з заяваю што да сытуацыі вакол Саюзу палякаў Беларусі.

“Злучаныя Штаты асуджаюць акцыі ўраду Беларусі супраць Саюзу палякаў Беларусі. Арышты сяброў Саюзу, выкарыстаньне АМОНу для захопу памяшканьня арганізацыі – гэтыя акцыі ёсьць часткаю няспыннай сыстэмы цкаваньня тых, хто намагаецца мірна выказваць свае погляды.

На працягу апошніх двух месяцаў беларускія ўлады зачынілі 80 адсоткаў мясцовых аддзяленьняў трох найбуйнейшых партыяў, увязьнілі партыйных актывістаў і накінулі непамерныя штрафы на нешматлікія незалежныя газэты. Злучаныя Штаты заклікаюць кіраўніцтва Беларусі пакласьці канец гэтым злоўжываньням уладаю і пачаць паважаць правы грамадзянаў Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG