Глябальны экалягічны фонд будзе рэалізоўваць Праграму малых грантаў сумесна з прадстаўніцтвам ААН ў Беларусі. Як заявіла сёньня на прэзэнтацыі праграмы кіраўніца менскага прадстаўніцтва ААН/ПРААН Джыхан Султаноглу, гэтая праграма ажыцьцяўляецца ў 80 краінах сьвету. Праграма скіраваная на падтрыманьне прынцыпаў устойлівага разьвіцьця краінаў і прадугледжвае супрацоўніцтва зь недзяржаўнымі грамадзкімі арганізацыямі, што займаюцца пытаньнямі экалёгіі.
Нацыянальны каардынатар праграмы Аляксандр Леўчанка паведаміў, што Беларусі на экалягічныя праекты выдзелена 200 тысяч даляраў.
(Леўчанка: ) “Стратэгічная мэта Праграмы малых грантаў у Беларусі зьяўляецца тое, што нават пры абмежаваным фінансаваньні, а гранты могуць быць да 50 тысяч даляраў ЗША, няўрадавыя арганізацыі могуць рэалізоўваць праекты, якія дапамогуць значна палепшыць умовы жыцьця”.
Экалягічныя праекты, паводле ўмоваў Глябальнага экалягічнага фонду, павінны быць скіраваныя, у прыватнасьці на захаваньне біялягічнай разнастайнасьці, супрацьдзейнічаць дэградацыі земляў і зьменам клімату. Паводле прадстаўнікоў беларускіх няўрадавых арганізацыяў, гэтая праграма – надзённая для сёньняшняй Беларусі. Напрыклад, вось што сказаў на гэты конт старшыня грамадзкага аб’яднаньня “Ахова птушак Беларусі” Аляксандр Вінчэўскі:
(Вінчэўскі: ) “Праблема Беларусі дагэтуль была ў тым, што тут працавала вельмі мала донарскіх арганізацый, фондаў, якія даюць грошы. Асабліва на падтрымку біяразнастайнасьці. І вось такая прагарама малых грантаў ГЭФ, якая сёньня стартавала практычна. Дарэчы, яна дазваляе пісаць заяўкі нават на беларускай мове. Хаця гранты і невялікія, да 50 тысяч даляраў, але па гісторыі разьвіцьця праграмы ў Польшчы можна меркаваць, што па дзьве, тры, пяць тысяч даляраў гранты бяруць недзяржаўныя арганізацыі і робяць сваю справу. Для беларусаў гэта вялікі крок наперад”.
(Карэспандэнт: ) “Ці ёсьць поле дзейнасьці для беларускіх недзяржаўных арганізацый па выкарыстаньні гэтых сродках Глябальнага экалягічнага фонду?”
(Вінчэўскі: ) “Аграмаднае поле і асабліва для недзяржаўных арганізацый. Таму што ў дзяржаўных арганізацый, таго ж Мінлясгасу альбо нацыянальных паркаў ў іх прыярытэтнымі зьяўляюцца іншыя задачы. Не аховы прыроды, на жаль”.