Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране забіты намесьнік генэральнага пракурора


ТЭГЕРАН. У сталіцы Ірану сёньня быў забіты намесьнік генэральнага пракурора, які ў свой час адправіў за краты вядомага іранскага дысыдэнта, журналіста Акбара Ганджы. Масуд Магадасі быў застрэлены двума невядомымі каля будынку суду, забойцы ўцяклі на матацыкле. Ганджы быў арыштаваны ў 2001 годзе пасьля публікацыяў, у якіх ён абвінаваціў некаторых чыноўнікаў у датычнасьці да забойстваў дысыдэнтаў. Журналіст болей як 50 дзён трымае галадоўку.
XS
SM
MD
LG