Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 2 жніўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Голас Беларуса”, 1925 год. Вацлаў Ластоўскі:

“Што да “апазыцыі” беларускае меншасьці да Ўраду, дык тутака, на наш пагляд, справа стаіць такім чынам: беларусы, па самой істоце сваёй — народ ціхі, мірны, цярплівы, сам-па-сабе з якой-колечы прыхаці, ці дурасьці, яны ў апазыцыю ня пойдуць, наадварот, — пастараюцца за ўсякую цану захаваць добрыя адносіны з кожным урадам… Калі-ж беларусы апыняюцца ў апазыцыі, дык гэта знача, што іх змусілі да гэтага крокі самае ўлады”.

“Сталинская молодежь”, 1955 год:

“У Маскве адбылося адкрыцьцё першага шырокаэкраннага стэрэафанічнага кінатэатру “Художественный”. У звычайных кінатэатрах поле зроку абмежавана рамкамі параўнальна невялікага экрану… Шырокі экран рассоўвае гэтыя рамкі. Шырыня новага экрану сягае 14 мэтраў. Ён выраблены са спэцыяльнай плястмасы, якая ўзмацняе яркасьць адлюстраваньня. Поруч з шырокім экранам кіно набывае яшчэ адну новую якасьць — стэрэафанічнасьць гуку. Шырокаэкраннае кіно атрымае ў нас у краіне шырокае распаўсюджаньне”.

“Настаўніцкая газэта”, 1975 год. І.Быхавец, выкладчык беларускай літаратуры Лынтупскай СШ Пастаўскага раёну:

“Разгледзім верш М.Багдановіча “Краю мой родны”. Пры разглядзе верша вучні прыходзяць да вываду, што не інакш, як за працавітасць народа наш край выкляты богам. Тут і выяўляецца векавая несправядлівасць “божай кары”. Ці ж стане такі чэрствы бог абаронцам народа? Паэт выкрывае “добразычлівасць божую”, дае рэалістычны паказ жыцця народа, заклікае “змагчы грамадскае гора” і выказвае ўпэўненасць, што беларускі народ здолее зрабіць гэта”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG