Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анджэй Пісальнік можа абвясьціць галадоўку


Сяргей Астраўцоў, Горадня Гарадзенскага жураналіста Анджэя Пісальніка зь Лідзкага суду даставілі назад у Шчучынскі райаддзел міліцыі. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ля Польскага дому ў Шчучыне 3 ліпеня.

Стала вядома, што на спадара Пісальніка напісаў скаргу дырэктар Польскага дому спадар Богдан, і што з гэтай нагоды затрыманага павінен дапытаць сьледчы. Анджэй Пісальнік лічыць, што яго ўтрымліваюць у пастарунку незаконна і патрабуе сустрэчы з пракурорам. Калі гэтае яго жаданьне ня будзе задаволена, ён абяцае абвесьціць галадоўку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG