Рашэньне адмовіць у завядзеньні крымінальнай справы супраць амонаўца было прынятае 29 ліпеня, але Сьвятлане Завадзкай пра гэта афіцыйна не паведамілі. Спадарыня Завадзкая зьбіраецца абскардзіць гэтае рашэньне ў вышэйшай інстанцыі.
Сьвятлана Завадзкая атрымала ад амонаўца ўдар кулаком у твар 7 ліпеня, падчас разгону акцыі памяці на Кастрычніцкім пляцы Менску, прысьвечанай пятай гадавіне зьнікненьня яе мужа – апэратара расейскай тэлекампаніі ОРТ Зьмітра Завадзкага.
Спадарыня Завадзкая зафіксавала пабоі і падала ў пракуратуру заяву з просьбаю завесьці супраць гэтага міліцыянта крымінальную справу. Пракурорская праверка цягнулася амаль тры тыдні і скончылася адмовай у завядзеньні крымінальнай справы.
Раней прадстаўнікі Менскай гарадзкой управы ўнутраных справаў заяўлялі, што ў інцыдэнце вінаватая сама Сьвятлана Завадзкая, якая, нібыта, справакавала амонаўца на бойку і той мусіў бараніцца.