Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы намесьнік старшыні Саюзу палякаў Веслаў Кеўляк?


Ул. інф. Старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс паведаміла Радыё Свабода, што сёньня ў Горадні міліцыя затрымала Веслава Кеўляка – аднаго з намесьнікаў старшыні Саюзу.

Супрацоўнік газэты “Глос з-над Немна” Віктар Банцар стаў сьведкам затрыманьня і бачыў, што Кеўляка даставілі ў Ленінскі РАУС Горадні. Там капітан Вечар пачаў браць у Кеўляка тлумачэньні адносна ўчорашніх падзеяў, якія ўчора адбываліся побач зь сядзібай Саюзу Палякаў.

Наш карэспандэнт зьвярнуўся да дзяжурнага па Ленінскім РАУС Горадні, але той інфармацыі аб затрыманьні Кеўляка не пацьвердзіў і накіраваў карэспандэнта да начальніка. Намесьнік начальніка Ленінскага РАУС Горадні Аляксандар Хілько размаўляць з карэспандэнтам адмовіўся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG