У вёсцы ў гэтыя дні — жніво. Людзі рупяцца ня толькі пра калгасны хлеб: у многіх збожжам засеяны ўласныя надзелы. Чым іх зжаць і абмалаціць? Калгасныя камбайны можна чакаць толькі пасьля афіцыйных дажынак, а зерне тым часам асыпаецца… Важны клопат для вясковага чалавека.
Цікавую гісторыю дачыненьняў калгасьнікаў і мясцовага начальства якраз у гэтай справе распавёў у сваім лісьце на “Свабоду” наш даўні слухач і аўтар Мікалай Бельскі зь вёскі Малая Беліца Сеньненскага раёну. Усё пачалося з таго, што спадар Бельскі як чалавек, добра знаёмы з тэхнікай, зацікавіўся старым збожжаўборачным камбайнам, які ўжо некалькі гадоў ржавеў, напаўразабраны, у быльнягу.
“Гэта быў стары савецкі камбайн СК-5 “Ніва”, — піша Мікалай Бельскі. — Дакладней, у тым выглядзе, у якім я за яго ўзяўся, гэта была гутчэй гара мурзатага, нікому не патрэбнага мэталалому. Раней я шмат часу займаўся рамонтам і рэканструкцыяй саўгаснай тэхнікі. І падумаў: чаму б не паспрабаваць вярнуць гэты лом да жыцьця. Камбайн начальства пагадзілася аддаць — замест заробленых мной грошай. Я нямала папацеў над ім, і такі паставіў на колы, якія валяліся і яшчэ дзе-нідзе валяюцца на прасторах саўгасных палёў, раскіданыя ды паўзасыпаныя ў канавах.
Працаваў на ім, малаціў людзям агароды. Але пасьля таго, як зламаў нагу (і дагэтуль кульгаю), камбайн гэты я вырашыў прадаць, каб паставіць помнік на бацькавай магіле. І прадаў, але ненадоўга. Аказалася, улада, апомнілася і ўжо ня лічыць мой камбайн мэталаломам. Чалавек, якому я яго прадаў, спалохаўся: начальнікі яму сказалі, што гэты камбайн на балянсе сельсавету”.
Амаль у кожным калгасе знойдзецца хаця б адзін такі майстар-залатыя рукі, здольны ўдыхнуць жыцьцё ў даўно сьпісаную тэхніку, якая гадамі зарастае быльнягом, псуючы навакольныя краявіды. І заўсёды такія майстры сутыкаліся зь непрыемнасьцямі, калі ім удавалася дасягнуць сваёй мэты. Ламачынай, якая раней толькі мазоліла вочы ды раздражняла начальнікаў, гэтыя ж начальнікі пачыналі жвава цікавіцца, як толькі яна атрымлівала здольнасьць рухацца па дарозе ды працаваць. Знаходзіліся раптам дакумэнты пра тое, што гэтая тэхніка дагэтуль у некага на балянсе, што яна на ўліку ў дзяржаўтаінспэкцыі. А майстра адразу падазравалі ў атрыманьні так званых “непрацоўных даходаў”. У савецкі час такія гісторыі заканчваліся, як правіла, аднолькавым фіналам: тэхніку ў майстра забіралі, вярталі ў калгас, а самога яго часам яшчэ і да адказнасьці прыцягвалі. Рэквізаваны трактар ці камбайн, адпрацаваўшы нейкі час, бяз дбайных рук зноў ламаўся. І ўрэшце займаў сваё звыклае месца пад плотам.
Не сумняюся, спадар Бельскі, што так будзе і ў выпадку з вашым камбайнам. Калі толькі ня знойдзецца ў калгасе ці раёне начальнік, здольны справядліва разабрацца ў гэтай гісторыі і прадбачыць яе найбольш верагодны вынік.
Ліст ад школьніка Аляксандра Мазго зь Віцебску:
“Ня веру ніводнаму вашаму слову. Асабліва што датычыць беларусаў, Беларусі і Лукашэнкі. Гэта ж можна сказаць і пра вашых саюзьнікаў на Літоўскім радыё. А як вы спаганілі беларускую мову — панаставілі ўсюды мяккіх знакаў, дзе трэба і ня трэба. Але зьвяртаюся я да вас зусім зь іншай нагоды. Нядаўна вы прасілі адклікнуцца тых, хто займаецца далёкім радыёпрыёмам, дапамагчы ўдасканальваць ваша амэрыканскае імпэрыялістычнае вяшчаньне. Асабіста я займаюся далёкім прыёмам з 13 гадоў (цяпер мне 15). Вельмі хацелася б, каб на “Свабодзе” зьявілася рубрыка для такіх, як я, радыёаматараў з Расеі, Украіны, іншых краін. Але ж вам гэта да лямпачкі — вам абы абгадзіць Лукашэнку ды распавесьці, як кепска жывецца ў Беларусі і як добра — у імпэрыялістычнай Амэрыцы і ў Эўразьвязе”.
Далей у сваім лісьце віцебскі школьнік Аляксандар Мазго выкладае падрабязную справаздачу пра чутнасьць нашых праграмаў і дае ўласныя рэкамэндацыі наконт таго, як палепшыць вяшчаньне. Было прыемнай нечаканасьцю, Аляксандар, атрымаць ад такога зацятага нашага апанэнта, як вы, такі грунтоўны рапарт аб радыёпрыёме. У вас вельмі цікавае і пазнавальнае захапленьне. І нас цешыць, што вы так шмат увагі і часу надаяце праслухоўваньню нашых праграмаў.
Ці давяраць пачутаму? Як ставіцца да думак і меркаваньняў, якія гучаць на нашых хвалях? Гэта, натуральна, ваша асабістая справа. Зазначу толькі, што адзін з галоўных прынцыпаў, якім абавязаны кіравацца ў сваёй прафэсійнай дзейнасьці ўсе без выключэньня журналісты “Свабоды” — гэта забесьпячэньне дакладнасьці ўсёй фактычнай інфармацыі, якая гучыць на нашых хвалях. Думаю, што зь цягам часу, параўноўваючы і супастаўляючы пачутае на розных радыёхвалях з тымі жыцьцёвымі рэаліямі, зь якімі вы сам сутыкаецеся штодня ў побыце, на вучобе, на вуліцы — вы сам здолееце зрабіць правільную выснову наконт таго, каго слухаць і каму верыць.
Фрагмэнт зь ліста Аляксандра Брылёва з украінскага гораду Северску Данецкай вобласьці. Слухач піша:
“Паводле канцлера Бісмарка, які жалезам і крывёй аб’яднаў Нямеччыну, рэвалюцыі прыдумваюць геніі, робяць фанатыкі, а вынікамі гэтых рэвалюцый карыстаюцца прайдзісьветы. Калі дапусьціць, што Бісмарк у чымсьці меў рацыю, дык як тады ацэньваць тую рэвалюцыю, што адбылася ў 1917 годзе? Атрымліваецца, Маркс і Энгельс — геніі, Ленін і Сталін — фанатыкі, а Хрушчоў ды Гарбачоў — прайдзісьветы? А як тады быць з рэвалюцыямі найноўшага часу, якія толькі што адбыліся?”
Пасьля дэмакратычных рэвалюцый, што адбыліся і адбываюцца ва Ўсходняй Эўропе на працягу апошніх год, мінула яшчэ ня так шмат часу, спадар Брылёў, каб рабіць гістарычныя ацэнкі і высновы. Ды і дастасоўваць афарызмы, прыдуманыя ў 19 стагодзьдзі, да сёньняшніх рэаліяў можна хіба што зь вялікай доляй умоўнасьці. Пасьля няўдалага і трагічнага камуністычнага экспэрымэнту сёньня ўжо ня ў модзе тэарэтыкі і стваральнікі ўтапічных мадэляў грамадзкага ўладкаваньня. Пра перамогу ўсясьветнай камуністычнай рэвалюцыі цяпер ужо не гавораць нават самыя палымяныя марсксісты. Усе рэвалюцыі новага часу ставілі на мэце усталяваньне тых прынцыпаў грамадзкага ўладкаваньня, якія ўжо даўно даказалі сваю жыцьцяздольнасьць і эфэктыўнасьць на практыцы, у краінах заходняй дэмакратыі.
На заканчэньне ўрывак зь ліста былога настаўніка гісторыі адной зь віцебскіх школ Валерыя Місьнікава. За плячыма ў слухача — драматычная гісторыя. У 2001 годзе ён быў асуджаны на паўтара году пазбаўленьня волі за перавышэньне службовых паўнамоцтваў (груба абышоўся з вучаніцай), зьнявагу суду (у непаважлівай форме заявіў адвод судзьдзі) і хуліганства (бойку з былой жонкай). З таго часу Валеры Місьнікаў вядзе шматгадовую і бясплённую барацьбу з рознымі дзяржаўнымі ўстановамі. Слухач піша:
“Мэханізм крымінальнага перасьледу адносна мяне ўключаны ў 1999 годзе і працягваецца ў зьмененым выглядзе да сёньня. Гэта выяўляецца ў тым, што кампэтэнтныя службовыя асобы не разглядаюць маіх зваротаў па сутнасьці прыведзеных доказаў; кіраўнікі адмаўляюць у асабістым прыёме. У адпісках, якія мне дасылаюць — хлусьня і неабгрунтаваныя высновы. Каб прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у парушэньні маіх грамадзянскіх правоў, я зьвяртаўся ў Вярхоўны суд, Пракуратуру Беларусі, КДБ, Савет бясьпекі, Палату прадстаўнікоў і Канстытуцыйны суд. Але ніхто не прыняў мераў, якія б спынілі беззаконьне. Нават мая спроба прыцягнуць Савет бясьпекі і Канстытуцыйны суд да грамадзянскай адказнасьці аказалася бясплённай. Можа, умяшаньне “Свабоды” дапаможа разбурыць сыстэму перасьледу і рэпрэсаваньня грамадзянаў краіны”.
Немагчыма, спадар Місьнікаў, пасьля столькіх судовых разьбіральніцтваў і праверак станавіцца яшчэ адным судзьдзём у вашай заблытанай справе. У вас свае аргумэнты, у вашых былых вучняў, жонкі, судзьдзі, якія палічылі сябе прыніжанымі і зьняважанай — свае. І яны таксама лічаць іх важкімі, доказнымі і пераканаўчымі. Натуральна, вас задаволіла б толькі такое рашэньне, якое б апраўдвала вас. Але вашы апанэнты лічаць якраз наадварот. І хто ж тады, калі ня суд, якому вы не давяраеце, павінен расставіць кропкі над “і” ў гэтай справе?
Вядома, судовая сыстэма ў Беларусі далёкая ад дасканаласьці. Асабліва калі ідзе разгляд “палітычных” спраў, у якіх фігуруюць актывісты апазыцыі, палітычныя апанэнты цяперашняй улады. Але ж ваш канфлікт, як і сфэра вашых прафэсійных інтарэсаў, наколькі можна меркаваць зь ліста, далёкія ад палітыкі.
Цягам апошніх дзён нам таксама даслалі лісты Бярнард Пакульніцкі з пасёлку Гарадзея Нясьвіскага раёну, Ільля Копыл і Маргарыта Бацянкова зь Менску, Марыя Сахута са Стоўпцаў і Аляксандар Багданец з украінскага мястэчка Ракітна Ровенскай вобласьці.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на “Свабоду”. Пішыце. Чакаем новых допісаў. Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду і нядзелю. Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by.