Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмерць караля Саудаўскай Арабіі


ЭР-РЫЯД. Сусьветная супольнасьць выказвае спачуваньні з нагоды сьмерці караля Саудаўскай Арабіі Фахда. Кіраўнікі Эгіпту, Кувэйту, Пакістанe, Палестынскай аўтаноміі ў сваіх заявах адзначаюць ролю памерлага манарха ў адстойваньні інтарэсаў арабскага сьвету. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак падкрэсьліў, што Фахд быў гарантам стабільнасьці ў рэгіёне. Фахд кіраваў Саудаўскай Арабіяй з 1982 году, новым манархам стаў ягоны малодшы брат Абдула.
XS
SM
MD
LG