Цяпер у Беларусі 188 санаторна-курортных установаў, пяць зь якіх разьмешчаныя за межамі краіны. Сёлета тут адпачылі 73 тысячы чалавек і, як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры аздараўленьня і санаторна-курортнага лячэньня, попыт на пуцёўкі застаецца вельмі вялікім. Аднак паводле дзяржаўнай канцэпцыі рэфармаваньня аздараўленчай сыстэмы, колькасьць санаторыяў і прафілякторыяў у Беларусі мусіць зьменшыцца больш як на сто ўстановаў. Чаму заплянавана гэта зрабіць, тлумачыць дырэктар цэнтру Ўладзімер Рыжанкоў:
(Рыжанкоў: ) “Практыка паказала, што многія санаторыі, атэставаныя трэцяй і чацьвертай катэгорыяй, — яны непэрспэктыўныя. Людзі ня хочуць туды ехаць з розных прычынаў. Гэта недастатковая лячэбная база, кепскія ўмовы пражываньня і харчаваньня, а таксама адсутнасьць культурных імпрэзаў. Таму яны не карыстаюцца попытам у дзяржавы”.
Паводле Ўладзімера Рыжанкова, зачыненыя санаторыі і прафілякторыі будуць пакінутыя на балянсе ўласьнікаў — мясцовых прадпрыемстваў і ўладаў. Яны і будуць вырашаць далейшы лёс гэтых установаў, а таксама іх супрацоўнікаў. Ёсьць тут і немалыя праблемы, кажа спадар Рыжанкоў.
(Рыжанкоў: ) “Многія здраўніцы знаходзяцца ў лесе. Гэткім установам наканаванае зьнікненьне. А вакол у радыюсе 10 кілямэтраў 70—80 чалавекам працаўладкавацца магчымасьці няма. Альбо: некаторыя санаторыі ацяпляюць 8—10 пяціпавярховікаў, дзе жывуць супрацоўнікі гэтай установы, а ў іх ёсьць дзеці. Да гэтай кацельні паключаныя тры садкі, паліклініка і амбуляторыя. Гэта ж усё — людзкія лёсы, і трэба зь імі нешта рабіць”.
Як сказаў Уладзімер Рыжанкоў, мясцовыя ўлады і прадпрыемствы мусяць таксама вырашаць і праблему кампэнсацыі часткі кошту пуцёвак сваім супрацоўнікам, паколькі кошт адпачынку будзе падвышацца ў адпаведнасьці з ростам заробку і якасьцю паслугаў. Цяпер рыхтуецца распараджэньне кіраўніка краіны, якое прадугледжвае рэгуляваньне коштаўтварэньня. Аднак вырашыць праблемы інфраструктуры санаторыяў многім прадпрыемствам і ўладам на месцах не пад сілу, лічаць прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў Беларусі. Скарачэньне санаторна-аздараўленчай базы і падаражэньне паслугаў лічыць недапушчальным і лідэр прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч:
(Фядыніч: ) “Я так мяркую, што калі ёсьць будынак, нейкія элемэнтарныя ўмовы, каб існаваў гэты санаторый, то павінна быць праграма аздараўленьня гэтых санаторыяў. Мы, чарнобыльцы, кожны другі чалавек павінны пабываць у санаторыі хоць адзін раз на год, каб аздаравіцца. А калі ідзе скасаваньне гэтых санаторыяў, то гэта антынародная палітыка”.
Супраць дзяржаўнай канцэпцыі рэфармаваньня сыстэмы саніторна-курортнага аздараўленьня выступіла таксама Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі.