Калі я затэлефанаваў у Віцебск, каб пацікавіцца, як пачуваюць сябе этыёпскія лётчыкі пасьля вынесенага не на іх карысьць рашэньня, супрацоўнік пункту адказаў: этыёпы ня сталі абскарджваць гэтае рашэньне праз суд, а проста… зьніклі. Вось урывак нашай размовы:
(Супрацоўнік пункту: ) “Яны ўцяклі. Нікога не паінфармаваўшы, зьбеглі ўжо дзён як пяць”.
(Карэспандэнт: ) “Як даведаліся пра свой лёс, дык адразу і пабеглі?”
(Супрацоўнік пункту: ) “Не, нейкі час тут яшчэ жылі — тыдзень-паўтара. Ну, вайскоўцы, вы ж ведаеце як — нікога асабліва не папярэджваюць. І сьлядоў ніякіх няма. У інфармацыйным цэнтры МУС таксама ніякіх сьведчаньняў ня маюць. Мы таксама нічога ня ведаем. Такім чынам, другі раз “дэзэртавалі”.
(Карэспандэнт: ) “Куды тэарэтычна яны майглі пайсьці: з улікам адкрытых межаў? У Расею?”
(Супрацоўнік пункту: ) “Грошы ў іх, як мы кажам, “на лапе” былі. Таму, хутчэй за ўсё, некага нанялі ў праваднікі. Але ў любым выпадку, паколькі Беларусь у прытулку адмовіла, накіраваліся за мяжу. Пашпарты ім аддалі, таму вялікіх перашкодаў (калі яны яшчэ і палітычныя) ня будзе. Лётчыкі, адным словам”.
(Карэспандэнт: ) “Як па іхных настроях можна было меркаваць — спадзяваліся яны на станоўчы вынік што да статусу ўцекачоў?”
(Супрацоўнік пункту: ) “Нават ня ведаю. Па-расейску яны размаўляюць слабавата, усё больш па-ангельску, па-этыёпску. Таму штосьці канкрэтна адказаць не магу. Але стаўленьне да іх было вельмі добрае. Яны тут і гулялі, і ў Інтэрнэт мелі магчымасьць лазіць. У Інтэрнэце, шчыра кажучы, амаль пастаянна сядзелі, пра сябе ўсё інфармацыю шукалі. Хлопцы не дурныя, адукаваныя, сучасныя”.
(Карэспандэнт: ) “Маладыя ўвогуле?”
(Супрацоўнік пункту: ) “Так, маладыя. 1979—1981 гадоў нараджэньня ў асноўным. Камандзір зьвяна крыху старэйшы, яму гадоў 35 было. А так усе маладыя, адзін толькі жанаты дома з этыёпкай, усе астатнія халастыя”.
(Карэспандэнт: ) “А іх будуць шукаць, ці яны ўжо нікому і не патрэбныя?”
(Супрацоўнік пункту: ) “Ды нават і ня ведаю. Яны ж не злачынцы — што іх шукаць? Ад нас яны проста ўцяклі, а вось са сваёй арміі дэзэртавалі самым натуральным чынам, і там яны злачынцы дакладна. Можа, Амэрыка яшчэ далучыцца — ёй жа да ўсяго справа ёсьць”.
Паказальна, што пра лёс зьніклых этыёпаў нічога ня ведаюць нават у менскім прадстаўніцтве Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў. Нават нягледзячы на тое, што з боку прадстаўніцтва было шмат абяцаньняў апекавацца лёсам патэнцыйных палітуцекачоў з Афрыкі.
(Супрацоўнік прадстаўніцтва: ) “Яны да нас зьвярталіся, і ім была аказаная адпаведная юрыдычная дапамога ў справе праходжаньня дзяржаўнай працэдуры вызначэньня статусу ўцекача. Але я проста не магу камэнтаваць інфармацыю, якой мы не валодаем на дадзены момант”.
Нагадаю, што напачатку чэрвеня восем ваенных лётчыкаў арміі Этыёпіі, якія праходзілі ў Менску курс навучаньня, папрасілі палітычнага прытулку ў Беларусі. Такую просьбу яны матывавалі пагрозай для жыцьця пасьля прыходу да ўлады ў гэтай афрыканскай дзяржаве рэжыму Мэлеса. Пілёты сьцьвярджалі, што вайскоўцаў, якія адмаўляюцца страляць па мірных дэманстрантах, аддаюць пад трыбунал, да іх ужываюцца катаваньні. Этыёпскія праваабаронцы імкнуліся пераканаць беларускае кіраўніцтва пайсьці насустрач заяўнікам, бо на радзіме іх чакае сьмяротнае пакараньне.
Гл. таксама Этыёпскім вайсковым лётчыкам адмоўлена ў палітычным прытулку ў Беларусі Амбасаду Беларусі ў Вашынгтоне пікетуюць каля 100 чалавек Этыёпскія пілёты-уцекачы ў Беларусі зноў апынуліся ў цэнтры ўвагі