Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку разгону фэсту тэхна-музыкі ў Чэхіі дзесяткі чалавек параненыя


ПРАГА. У Чэхіі дзесяткі чалавек былі параненыя ў выніку разгону паліцыяй удзельнікаў фэсту музыкі тэхна “ЧэхТэк” у мястэчку Млынец. Сярод пацярпелых – 45 паліцыянтаў, -- паведаміла міністэрства ўнутраных справаў. Каля тысячы паліцыянтаў былі кінутыя супраць амаль пяці тысячаў маладых аматараў тэхна-музыкі. У заяве чэскага ўраду гаворыцца, што паліцыя ўжыла сілу пасьля шматлікіх папярэджаньняў, каб фаны пакінулі тэрыторыю прыватнага валоданьня. Сотні чалавек узялі сёньня ўдзел у акцыі пратэсту супраць дзеяньняў паліцыі ля будынку міністэрства ўнутраных справаў Чэхіі ў Празе.
XS
SM
MD
LG