ПЭКІН. На шматбаковых перамовах адносна ядзернай праграмы Паўночнай Карэі ўзьніклі рэзкія рознагалосьсі, што да тэксту сумеснай заявы. Праект заявы распрацаваў Кітай. Кіраўнік амэрыканскай дэлегацыі Крыстафер Хіл лічыць, што ўзгадненьне дакумэнту будзе працяглым і цяжкім. Тэкст дакумэнту застаецца ў сакрэце. Агенцтва Рэйтэр са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы паведамляе, што ў ім ўтрымліваецца заклік да Пхэньяну адмовіцца ад ядзернай праграмы. Астатнія 5 краінаў-удзельніцаў перамоваў павінны даць КНДР гарантыі бясьпекі і эканамічна дапамагчы дзеля нармалізацыі стасункаў. У перамовах бяруць удзел прадстаўнікі Кітаю, ЗША, абедзьвюх карэйскіх дзяржаваў, Расеі і Японіі.